Dziennik Gazeta Prawna вяртаецца да тэмы забароны гандлю ў нядзелю ў Польшчы. Нагадаем, нядзельная забарона гандлю ў краіне ўводзілася паступова некалькі гадоў. Забарону пад ціскам Каталіцкага касцёлу і прафсаюзаў увёў Сейм, у якім большасць мандатаў маюць дэпутаты кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць». Сёлета крамы могуць працаваць толькі сем нядзель, у асноўным перад вялікімі святамі. Забарона не ахоплівае пошты, аптэкі, АЗС, а таксама гандлёвых кропак, дзе ў нядзелю за прылаўкам стаіць уладальнік.
І так, газета паведамляе, што сітуацыя прымусіла палякаў змяніць свае прызвычаенні і замест пакупак у нядзелю рабіць іх у суботу. Раней у суботу пакупкі рабіла 19% палякаў, цяпер – 21%. З 13% да 14% павялічылася колькасць пакупнікоў, якія накіроўваюцца на шопінг у панядзелак.
Dziennik Gazeta Prawna заўважае, што гіпермаркеты і дыскаўнтэры, бо менавіта яны перш за ўсё страцілі на забароне гандлю ў нядзелю, пачалі прапанаваць рознага роду акцыі для таго, каб кліентаў прыцягнуць у суботу. Дзякуючы гэтаму ўсё больш пакупнікоў наведвае гандлёвыя кропкі менавіта ў суботу. Газета зазначае, што на забароне выйгралі невялікія супермаркеты і крамы, дзе ў нядзелю кліентаў абслугоўвае ўладальнік.
вс